Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 красавіка 2021, 12:28

"Не дай бог будзем мець праблемы" - Лукашэнка перасцерагае ад бескантрольнага цэнаўтварэння

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў аб неабходнасці кантраляваць сітуацыю з цэнамі на спажывецкія тавары і не дапускаць фактаў іх неабгрунтаванага росту. Аб гэтым ён заявіў сёння, прымаючы з дакладам першага віцэ-прэм'ера Мікалая Снапкова і міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Як вы гаворыце, перш за ўсё на тавары (размова аб кантролі над цэнаўтварэннем. - Заўвага БЕЛТА), якія карыстаюцца павышаным попытам у нашых небагатых суайчыннікаў. Але самае галоўнае - недапушчальнасць неабгрунтаванага росту цэн. Як вы разумееце "неабгрунтаванага росту" і як вы з гэтым спраўляецеся? Не дай бог у другім, трэцім і далей кварталах мы будзем мець праблемы бескантрольнага, мякка кажучы, цэнаўтварэння", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што цэнавая сітуацыя і прагноз па інфляцыі - гэта адно з найбольш важных пытанняў: "Як вы бачыце сітуацыю з цэнамі? Помніце, мы займаліся сур'ёзна лякарствамі ў пачатку бягучага года, спажывецкімі таварамі так званага сацыяльнага спектра. Хоць я гэта не зусім разумею, што значыць сацыяльныя, не сацыяльныя тавары? На ўсе тавары трэба маніторыць цэны і прымаць меры. Галоўнае, каб метода была ў нас адпаведная для прыняцця такіх рашэнняў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі