Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 чэрвеня 2021, 13:17

Назначаны паслы Беларусі ў Іран, Манголію і на Кубу

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў сёння паслоў у Іран, Манголію і на Кубу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я проста публічна хачу вас папярэдзіць: што вы, дасведчаныя, вопытныя людзі, можаце мець і маеце свой пункт гледжання і сваё меркаванне. Але вы ведаеце, куды ідзяце. Вы прадстаўляеце краіну і Прэзідэнта там, куды вас накіруюць. Таму, я так мяркую, што тую палітыку, якую ажыццяўляе кіраўніцтва краіны, вы безагаворачна падтрымліваеце. Калі не або змянілася меркаванне - трэба прыйсці, ціха, спакойна, без помпы, сказаць, што "я не магу". Каб здрады не было", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заўважыў, што сярод былых беларускіх паслоў былі тыя, якія паводзілі сябе адпаведным чынам. "Няхай гэта і адзінкавыя выпадкі, але гэта непрымальна. Вы больш чым ваенныя. Ваенныя пры пагонах, як і вы, але ў асноўным тут у краіне. А вы на чужыну едзеце, і, гледзячы на вас, людзі там на месцы (у Манголіі, Іране або на Кубе) будуць рабіць вывады аб нашай краіне. Таму будзьце дастойныя краіны, перш за ўсё, і беларускага народа. Пастарайцеся зрабіць так, каб потым і вам не было сорамна і балюча за гэтыя пражытыя гады", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Беларускую дыпмісію ў Іране ўзначаліць начальнік упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу МЗС Дзмітрый Кальцоў. Начальнік галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарату Савета Міністраў Дзмітрый Гарэлік назначаны паслом Беларусі ў Манголіі.

Цікавая ракіроўка адбылася з цяперашнім Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Літве Валерыем Бараноўскім: ён паляціць кіраваць беларускім пасольствам на Кубе.

Аляксандр Лукашэнка таксама ўзгадніў назначэнне Дзмітрыя Емяльянава генеральным консулам Беларусі ў Чунцыне (Кітай).-0-

Фота Паўла Арлоўскага

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі