8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік спраў Прэзідэнта Беларусі Юрый Назараў запрасіў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнку наведаць Бярэзінскі біясферны запаведнік. Аб гэтым ён расказаў журналістам па выніках даклада Прэзідэнту, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вёска Домжарыцы - гэта цэнтр Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Я запрасіў туды Прэзідэнта, каб паказаць, што такое комплекснае рашэнне для развіцця такіх тэрыторый. Домжарыцы - гэта цэнтр запаведніка і гэта такая вёсачка ўдалечыні ад вялікіх населеных пунктаў, - сказаў кіраўнік спраў. - Чаму я запрасіў Прэзідэнта? Таму што мы абнавілі вытворчую базу цалкам. Мы стварылі цэх перапрацоўкі драўніны. У любым выпадку ў запаведніку вядзецца догляд лесу, атрымліваюцца бярвёны, якія трэба ператварыць у нешта. Мы практычна нанава пабудавалі і аднавілі цэх. Вырабляем там не толькі дошку, якую можна экспартаваць. Мы выйшлі на вытворчасць садовай мэблі, якая патрэбна ў тым ліку гэтаму ж запаведніку для ўладкавання турыстычнай інфраструктуры".
Юрый Назараў расказаў, што таксама абноўлена інфраструктура населенага пункта. Гэта работа праведзена сумесна з мясцовымі ўладамі. "Там ёсць частка камунальнага жылля. Ёсць наша ўласнасць - рэспубліканская. Мы прывялі ў адзінае архітэктурнае аблічча саму вёску, што вельмі важна. Турыстычная інфраструктура - рэанімавана гасцініца з рэстаранам, са спа-комплексам, якая разлічана ў тым ліку на тое, каб і мясцовыя жыхары карысталіся гэтымі паслугамі", - сказаў кіраўнік спраў Прэзідэнта.
Акрамя таго адноўлены Дом экалагічнай асветы. Юрый Назараў асабліва падкрэсліў важнасць гэтага аб'екта, які ў тым ліку наведваюць дзеці з самага юнага ўзросту. Ім расказваюць, што такое прырода, як аб ёй клапаціцца, што такое экалогія.

У невялікім населеным пункце вядзецца і жыллёвае будаўніцтва. Уведзены ў эксплуатацыю 24-кватэрны арэндны дом. "Мы не проста зазываем: "Прыходзьце да нас, мы вам дадзім работу і жыллё!" Мы ўжо ведаем па прозвішчах, хто ў якой кватэры жыве. І жыве ў асноўным моладзь. І там ужо з'яўляюцца шматдзетныя сем'і. Яны там выраслі, атрымалі адукацыю, вярнуліся на радзіму, уладкаваліся на работу і ў іх нарадзілася трое і больш дзяцей. Дзіцячы сад у гэтым населеным пункце, школа. Такая інфраструктура з вытворчай базай дазваляе нам упэўнена развіваць гэты населены пункт", - расказаў Юрый Назараў.
У ходзе даклада кіраўніку дзяржавы ён таксама далажыў аб развіцці сферы турызму на аб'ектах Кіраўніцтва справамі. "Я праінфармаваў Прэзідэнта аб нашых падыходах па развіцці Нарачанскага рэгіёна. Гэта санаторыі "Сосны" і "Прыазёрны", - сказаў кіраўнік спраў Прэзідэнта.
Размова таксама ішла аб развіцці санаторыя "Баравое" ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Цяпер на яго тэрыторыі актыўна вядуцца будаўнічыя работы, плануецца ў паўтара раза павялічыць колькасць месцаў размяшчэння. "Гэта цягне за сабой усю інфраструктуру. У наступным годзе мы прывядзём у парадак гэты санаторый, які зможа быць самадастатковым. Таму што пры той колькасці месцаў, якая сёння, ён не можа зарабляць сабе для таго, каб развівацца далей", - падзяліўся падрабязнасцямі Юрый Назараў.-0-