Сцяг Серада, 21 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 сакавіка 2025, 13:08

"Нават у сям'і людзі плануюць сваё жыццё". Лукашэнка запатрабаваў перайсці да дакладных планаў у эканоміцы
 

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы 3 сакавіка кадравыя рашэнні, запатрабаваў ад урада перайсці да дакладных планаў у эканоміцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У наступную пяцігодку эканоміка павінна працаваць па дакладных планах. Гэтага не трэба баяцца. А то тыя, хто нас вучыў адысці ад планаў і на свабоду ўсіх адпусціць, да 500 планаў (Японія, дапусцім) па розных напрамках у год складаюць. А мы адышлі, усё кінулі. А як жыць і працаваць? Нават у сям'і людзі плануюць сваё жыццё, а мы ў дзяржаве не хочам гэта рабіць", - заўважыў Прэзідэнт.

Гаворачы аб гандлі, кіраўнік дзяржавы даручыў кантраляваць суадносіны яго відаў: сеткавага гандлю, магазінаў крокавай даступнасці, маркетплэйсаў і гэтак далей.

"Трэба не забываць: галоўнае - магазіны, якія былі ў свой час у савецкім гандлі, як мы іх называем, крокавай даступнасці. Ні ў якім разе нельга іх губіць, каб дагадзіць нейкаму сеткаваму гандлю: потым змова, потым барацьба, - паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка. - Няхай, сёння "дыктатура", мы ж проста спраўляемся з гэтымі сеткамі. А калі ўпусцім, калі не зможам? Яны будуць кіраваць краінай. Не кажучы ўжо аб спажыўцах, якія будуць прыходзіць у гэтыя магазіны".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі