Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

"Нават у дробязях гатовы падтрымліваць" - Лукашэнка пацвярджае курс на развіццё адносін з Кыргызстанам

Прэзідэнт 28.11.2019 | 09:01
Аляксандр Лукашэнка і Сааранбай Жээнбекаў
Аляксандр Лукашэнка і Сааранбай Жээнбекаў

28 лістапада, Бішкек /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва з Кыргызстанам. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Бішкеку на сустрэчы з Прэзідэнтам Кыргызстана Сааранбаем Жээнбекавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нават у дробязях мы гатовы вас падтрымліваць. Можаце ў гэтым не сумнявацца. Калі нешта трэба, вы скажыце, калі мы можам, абавязкова гэта зробім", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў вялікую работу, праведзеную Кыргызстанам на пасадзе старшыні ў АДКБ: "Шчыра скажу, вы мяне здзівілі ў гэтым плане. Вы столькі прыклалі намаганняў, каб правесці вялікую колькасць мерапрыемстваў на працягу гэтага года па ўсіх напрамках. І прытым ва ўсіх рэгіёнах. Не толькі тут - на поўдні, але нават у Беларусі па лініі АДКБ праводзілі і праводзяцца мерапрыемствы".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што з такой жа адказнасцю Кыргызстан ставіцца і да работы на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза. "Гэта сведчыць аб тым, што Кыргызстан прыкладае вялікія намаганні з пункту гледжання таго, каб засцерагчы ад небяспекі сваю рэспубліку і падняць эканоміку", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што краінам пад сілу ў разы павялічыць узаемны тавараабарот. "Мы ніколі не будзем для вас чужымі людзьмі там - на захадзе. Калі нешта трэба, мы заўсёды гатовы падключыцца і пры ўсіх роўных умовах аддаць прыярытэт Кыргызстану. Мы аднаўляем тое, што было ў Савецкім Саюзе, - адносіны і тавараабмен, і ўжо аднавілі. Нам не трэба аднаўляцца. Трэба ісці далей. Калі Кыргызстан будзе такімі тэмпамі рухацца, я ўпэўнены, што за пяцігодку вы забудзеце аб вялікіх праблемах", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Дагаворна-прававую базу адносін паміж Беларуссю і Кыргызстанам складаюць 45 пагадненняў. У 2018 годзе тавараабарот дасягнуў $130,9 млн, экспарт склаў $120,3 млн, імпарт - $10,6 млн. Па выніках студзеня-верасня 2019 года тавараабарот склаў $85,7 млн. Аснову беларускіх паставак у Кыргызстан у бягучым годзе фарміруюць малочныя прадукты, трактары і седлавыя цягачы, мяса і харчовыя субпрадукты свойскай птушкі, лекавыя сродкі, ізаляваныя правады, сталярныя будаўнічыя вырабы. У сваю чаргу з Кыргызстана імпартуюцца часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, радыятары, агародніна і фрукты, у тым ліку сухафрукты, баваўнянае нячэсанае валакно, абутак. Экспарт беларускіх паслуг у 2018 годзе склаў $4,4 млн, імпарт - $0,8 млн.

У Кыргызстане дзейнічаюць 56 прадстаўніцтваў суб'ектаў тавараправоднай сеткі і дыстрыб'ютараў беларускіх прадпрыемстваў. На тэрыторыі Беларусі працуюць 4 прадпрыемствы з кыргызскім капіталам, у тым ліку 3 сумесныя і адно замежнае.

Чарговае пасяджэнне двухбаковай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве плануецца правесці ў Мінску ў снежні. Нядаўна бакі дамовіліся аб тым, каб падняць узровень сустаршынь камісіі да віцэ-прэм'ераў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.