Сцяг Нядзеля, 16 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 лютага 2025, 18:38

Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і парк Народнага адзінства плануецца пабудаваць у 2025-2027 гадах

Фота з архіва
Фота з архіва
5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лютага падпісаў указ нумар 50, якім прадугледжваецца будаўніцтва ў 2025-2027 гадах у раёне вуліцы Арлоўскай у Мінску Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, парку Народнага адзінства і стварэнне пастаяннай экспазіцыі музея. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Музею прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі, удзел у якой могуць прыняць маладыя людзі ва ўзросце да 31 года, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў.

Рэалізацыя ўказа будзе садзейнічаць фарміраванню ў беларусаў пачуцця гонару за сваю краіну і прыналежнасці да яе гісторыі, культурнай і духоўнай спадчыны.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі