Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
23 лютага 2021, 09:13

"Наша армія - надзейны шчыт дзяржавы" - Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Днём абаронцаў Айчыны

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў, ветэранаў, салдат, сяржантаў, прапаршчыкаў і афіцэраў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэта сапраўды ўсенароднае свята, якое аб'ядноўвае многія пакаленні беларусаў у беззапаветным служэнні Радзіме.

"У краіне створана прафесійная, добра аснашчаная мабільная армія, здольная спыніць любога агрэсара. Яна надзейны шчыт дзяржавы, вырашальны фактар ажыццяўлення яе бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт адзначыў, што кожны год у Беларусі ў армейскі строй становяцца тысячы маладых людзей, сапраўдных патрыётаў, якія верныя прысязе, шануюць пераможныя традыцыі ветэранаў і памяць загінулых за свабоду народа.

"Няхай доблесць і адвага герояў Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і стойкасць воінаў-інтэрнацыяналістаў служаць прыкладам для ўсіх, хто сёння з гонарам выконвае свой воінскі абавязак", - пажадаў кіраўнік дзяржавы.

Віншаванне Прэзідэнта з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі

Паважаныя суайчыннікі!

Дарагія ветэраны!

Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!

Віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Гэта сапраўды ўсенароднае свята, якое аб'ядноўвае многія пакаленні беларусаў у беззапаветным служэнні Радзіме.

У краіне створана прафесійная, добра аснашчаная мабільная армія, здольная спыніць любога агрэсара. Яна надзейны шчыт дзяржавы, вырашальны фактар ажыццяўлення яе бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці.

Кожны год у Беларусі ў армейскі строй становяцца тысячы маладых людзей, сапраўдных патрыётаў, якія верныя прысязе, шануюць пераможныя традыцыі ветэранаў і памяць загінулых за свабоду народа. Няхай доблесць і адвага герояў Вялікай Айчыннай вайны, мужнасць і стойкасць воінаў-інтэрнацыяналістаў служаць прыкладам для ўсіх, хто сёння з гонарам выконвае свой воінскі абавязак.

Жадаю вам моцнага здароўя, дабра і міру.

Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі