Фота з архіва
14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія на фоне розных палітычных працэсаў у свеце павінны цвёрда прытрымлівацца сваіх інтарэсаў і не даць сябе чарговы раз падмануць. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні ў Савеце Федэрацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка прывёў у прыклад працэс пашырэння НАТА, які пачаўся яшчэ ў 90-я гады. Тады яны з першым Прэзідэнтам Расіі Барысам Ельцыным абмяркоўвалі "гэтыя ўсе іх рухі", абураліся, але зрабіць нічога нельга было. "Як цяперашні Прэзідэнт Расіі гаворыць, нас падманулі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Вельмі актуальна. Вось цяпер увесь час ставіцца пытанне: "А як будзе, а што? Вось, там амерыканцы, украінцы, іншыя…" Я нават гэта слова не гавару аб тым, што нас могуць падмануць наступны раз. Я гавару: вакол пальца нас ужо ніхто не абвядзе. Таму што мы ведаем, чаго мы хочам. І мы цвёрда, учора чарговы раз дамовіліся з Прэзідэнтам Расіі, павінны стаяць на сваім. Разумна. Мы за мір, мы супраць усякай вайны і гэтак далей. Але мы павінны бачыць свае інтарэсы", - заявіў беларускі лідар.
Ён прыгадаў розныя заявы цяперашняга Прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. "Ні ў якім разе не крытыкую яго, як некаторыя пасля ўчарашніх нашых сустрэч гавораць. Ні ў якім разе. Мы падтрымлівалі выбранне гэтага Прэзідэнта і ў Расіі, і ў Беларусі", - адзначыў беларускі лідар.
Такую падтрымку ён растлумачыў разлікам на тое, што прыйдуць новыя людзі і ёсць шанц аб чымсьці дамовіцца, паколькі з папярэдняй адміністрацыяй у ЗША гэта было ўжо немагчыма. "Ну і вось адбылося неверагоднае. Дональд Трамп, як бульдозер, прайшоўся па ЗША і адбылося неверагоднае. Гэты неверагодны чалавек перамог. Але куча розных заяў, абяцанняў, націску то на адзін бок, то на другі і гэтак далей, і да таго падобнае. Пакуль неразбярыха, - канстатаваў Прэзідэнт. - І я выказаў учора журналістам свой пункт гледжання, што ў ЗША пакуль няма ніякага плана нават па Украіне. Так, Дональд хоча спыніць вайну. Дзякуй яму за гэта. Калі ён шчыры ў тым, што ён перажывае за тое, што гінуць людзі, трэба гэта спыніць. Дзякуй. Мы за гэта. Але пры гэтым мы павінны цвёрда стаяць на сваіх пазіцыях. Нас ніхто не павінен кудысьці сапхнуць убок. І, не дай бог, падмануць нас або абвесці вакол пальца. Гэтага не адбудзецца".-0-