Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 чэрвеня 2021, 17:32

Намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда назначаны Алег Лапека

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня падпісаў указ нумар 235 "Аб назначэнні і вызваленні суддзяў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы назначыў суддзёй бестэрмінова і намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда Алега Лапеку, суддзямі гэтага суда на пяцігадовы тэрмін Аксану Выдрыну, Вікторыю Паляшчук, намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда Таццяну Тупік. У ліку назначаных на пяцігадовы тэрмін суддзямі эканамічнага суда па Мінску Аліна Валодзіна, па Мінскай вобласці - Аляксандр Янцэвіч, па Гомельскай вобласці - Таццяна Батракова.

Указам таксама назначаны і вызвалены з займаемых пасад шэраг суддзяў і кіраўнікоў розных судоў у рэгіёнах Беларусі.

Прэзідэнт таксама падпісаў указ нумар 236 "Аб прысваенні кваліфікацыйных класаў суддзям".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі