ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 23 студзеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 студзеня 2020, 19:43

Намеснік генеральнага дырэктара БЕЛТА Сяргей Адзярыха ў ліку работнікаў СМІ ўдастоены Падзякі Прэзідэнта

Намеснік генеральнага дырэктара БЕЛТА Сяргей Адзярыха і генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч. Фота з архіва
Намеснік генеральнага дырэктара БЕЛТА Сяргей Адзярыха і генеральны дырэктар БЕЛТА Ірына Акуловіч. Фота з архіва

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі ўдастоены Падзякі Прэзідэнта Беларусі за высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Падзякай Прэзідэнта адзначаны заслугі намесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" Сяргея Адзярыхі, аглядальніка палітычнай дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Юліі Бяшанавай, вядучага дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Вольгі Курышка.

Удастоены Падзякі Прэзідэнта таксама намеснік дырэктара дырэкцыі інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Надзея Лысенка, аглядальнік аддзела палітычнай інфармацыі выдавецкага дома "Беларусь сёння" Андрэй Мукавозчык, рэдактар аддзела рэдакцыі газеты "Звязда" Вольга Мядзведзева і карэспандэнт спецыяльны галоўнай дырэкцыі "Агенцтва тэлевізійных навін" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Алена Насачова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі