Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
25 студзеня 2022, 15:22

"Нам трэба выстаяць!" Лукашэнка аб захаванні дзяржаўнасці ў "жудасным свеце"

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць захавання дзяржаўнасці. Ён таксама ўпэўнены, што ў сучасным свеце немагчыма выстаяць паасобку і трэба развіваць саюзніцкія адносіны. Аб гэтым ён заявіў сёння на пасяджэнні-нарадзе з Нацыянальнай акадэміяй навук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым жудасным свеце, калі паасобку практычна немагчыма не тое што выстаяць - пытанні не вырашыш паасобку. Толькі разам, у саюзе і гэтак далей. Нам трэба выстаяць. Час выбраў нас, не мы выбіралі. І нам трэба ўтрымаць тую дзяржаўнасць і тую дзяржаву, якую мы зляпілі з таго, што было. І як умелі", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў гэтай сітуацыі навука павінна служыць чалавецтву, але перш за ўсё народу сваёй краіны. "Перакананы, што вы, як сапраўдныя патрыёты, людзі з выразнай грамадзянскай пазіцыяй, гэта цудоўна разумееце. І разумееце, што вашы поспехі з'яўляюцца адным з фактараў нацыянальнай бяспекі Беларусі", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі