ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
08 чэрвеня 2023, 10:58

"На злодзеі і шапка гарыць". Лукашэнка выказаўся пра вінаватых у падрыве Кахоўскай ГЭС

Фота ТАСС
Фота ТАСС

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ выказаўся наконт падрыву Кахоўскай ГЭС, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вы, напэўна, здагадваецеся, хто ўзарваў Кахоўскую ГЭС. Кажуць, на злодзеі і шапка гарыць. Хто першы аб гэтым закрычаў? - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Зразумела, што ўкраінскаму боку трэба было скрыць тры дні "контрнаступу", дзе амаль дзве сотні бронемашын было знішчана і больш за 2 тыс. чалавек загінулі. Таму - Кахоўка, Кахоўка, а пра тое (страты пры спробе контрнаступлення. - Заўвага БЕЛТА) ніхто не гаворыць. А гэта ж усё відаць".

"І вы бачыце, якую акуратную, асцярожную пазіцыю занялі ЗША, - прадоўжыў Аляксандр Лукашэнка. - Абавязаны аддаць ім належнае. Яны адразу сказалі: "Мы пакуль не можам сказаць, хто гэта зрабіў. Мы павінны разабрацца". Падумайце, з чаго б гэта?"-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі