Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 красавіка 2020, 11:03

На нарадзе ў Прэзідэнта разглядаюць пытанні паступлення і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі

30 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пытанні паступлення і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі разглядаюцца сёння на нарадзе ў Прэзідэнта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на нараду вынесены пытанні, звязаныя з прадастаўленнем Беларусі замежнай бязвыплатнай дапамогі, а таксама магчымай карэкціроўкі дзеючага парадку яе рэгістрацыі. "Кіраўніцтва справамі і Адміністрацыя Прэзідэнта падрыхтавалі адпаведныя прапановы. У мэтах зніжэння нагрузкі на бюджэт па маім даручэнні ў 2018 годзе ўрад сумесна з Кіраўніцтвам справамі зацвердзіў комплекс мер па прыцягненні дапамогі", - сказаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што рэалізацыя гэтых мер ужо дала вынік - намеціўся пэўны рост такіх фінансавых паступленняў з-за мяжы. Толькі за апошнія тры гады іх агульны аб'ём склаў амаль $240 млн.

"Мы бачым актывізацыю нашых заходніх партнёраў - розных фондаў і асацыяцый па фінансаванні так званых гуманітарных праектаў. Маю пазіцыю вы ведаеце. Ні капейкі не павінна быць патрачана на дэструктыўную дзейнасць унутры краіны. Выкарыстанне бязвыплатнай дапамогі з-за мяжы павінна быць пад самым жорсткім кантролем", - запатрабаваў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што такі парадак жорсткага размеркавання гуманітарнай дапамогі з'явіўся пасля таго, калі было заўважана, што яна ідзе далёка не на сацыяльныя мэты. "На гуманітарнай дапамозе ў свой час вырасла наша так званая апазіцыя, жыла нядрэнна, фактычна яе дзейнасць, антыдзяржаўная, асабліва ў той час, фінансавалася з-за мяжы па лініі гуманітарнай дапамогі. Я палічыў, што гэта няправільна, калі палітычную дзейнасць фінансуюць з-за мяжы спонсары па лініі гуманітарнай дапамогі, і ўстанавіў пэўны парадак. Сумленны і адкрыты. Калі гэта гуманітарная дапамога і яна ідзе на пэўныя мэты, напрыклад, ахову здароўя, фізкультуру і спорт, здароўе людзей, чарнобыльскія праекты, - усё да капейкі павінна паступіць чарнобыльцам, спартсменам, хворым людзям, я маю на ўвазе ахову здароўя", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі