20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў, што зноў перахварэў на каранавірус, на гэты раз штам COVID-19 амікрон. Аб гэтым ён расказаў на сустрэчы з кіраўніком Рэспублікі Тыва Расійскай Федэрацыі Уладзіславам Хавалыгам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы заўважаем, што амікрон - гэта зусім іншы вірус. Можа, я мяркую, што мы скаціліся ўжо да звычайнага грыпу, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я гавару гэта як чалавек, які сам другі раз - ужо на гэты амікрон - перахварэў".
"Ён пнеўманіі не дае. Я, напрыклад, на нагах яго перанёс. І заўважыў толькі ў канцы, калі нейкі там тэст зрабілі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Расіі ў пытанні барацьбы з пандэміяй і лячэння людзей узяты правільны курс: "У Расіі правільны ўзяты курс. Гэта ў асноўным амбулаторнае лячэнне. З гэтым вірусам не так людзі хварэюць. Вядома, ёсць старыя, ёсць людзі, якія схільныя хварэць на вірусы. Гэта людзі з сардэчна-сасудзістымі (захворваннямі. - Заўвага БЕЛТА). І цукровы дыябет, і анкалогія, астма - такія хваробы. Вядома, трэба пасцерагчыся. Але асабліва перажываць не трэба. Трэба проста жыць", - сказаў Прэзідэнт.
Як паведамлялася БЕЛТА, Прэзідэнт у канцы ліпеня 2020 года заяўляў, што бессімптомна перахварэў на каранавірус і перанёс яго на нагах.-0-