Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
27 студзеня 2021, 09:55

На Беларускай атамнай электрастанцыі ствараюцца два фонды

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня падпісаў указ нумар 32 "Аб фондах Беларускай атамнай электрастанцыі", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам прадугледжана стварэнне фонду фінансавання работ па вывадзе з эксплуатацыі атамнай электрастанцыі і фонду фінансавання работ па падтрыманні і павышэнні бяспекі АЭС. Фарміраванне такіх фондаў з'яўляецца сусветнай практыкай.

Згодна з указам РУП "Беларуская АЭС" пасля ўводу ў эксплуатацыю будзе штомесяц праводзіць адлічэнні грашовых сродкаў у адпаведныя фонды (не больш як 15 працэнтаў выручкі ад рэалізацыі электрычнай энергіі).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі