Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 студзеня 2024, 13:57

На БелАЭС новы гендырэктар

Сяргей Бабовіч
Сяргей Бабовіч
4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік генеральнага дырэктара "Белэнерга" Сяргей Бабовіч узгоднены на пасаду генеральнага дырэктара РУП "Беларуская атамная электрастанцыя". Адпаведнае кадравае рашэнне 4 студзеня прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Скажу шчыра: мяне спрабавалі пераканаць у тым, што няма ў нас спецыялістаў, якія могуць кіраваць такім прадпрыемствам - складаным і, самае галоўнае, адказным. Я з гэтым не згодны. Доўга шукалі або нядоўга - знайшлі. І я ўпэўнены, вы справіцеся. Вельмі цікавая работа, як мне здаецца. І ўсё на месцы - новае прадпрыемства, прыгажуня станцыя", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адразу перасцярог Сяргея Бабовіча ад кабінетнай работы: "Я вас вельмі прашу: унікайце ва ўсе дэталі. Гэта павінна быць лепшая станцыя ў свеце па эксплуатацыі і эфектыўнасці. Зрабіце, каб і іншыя пераканаліся, што ў нас ёсць класныя кіраўнікі і на такім прадпрыемстве, якога мы раней не ведалі і не бачылі. Ёсць такія ў Беларусі. Таму вельмі на вас спадзяюся і разлічваю. Дакладвайце па любым пытанні, калі патрэбна будзе падтрымка, заўсёды вам яе акажам".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі