Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
12 лютага 2021, 16:32

"Мы павінны абараняць сваіх людзей" - Лукашэнка даручыў вырашыць сітуацыю з санаторыем у Друскінінкаі

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў разабрацца з сітуацыяй, звязанай з работай санаторыя "Беларусь" у Друскінінкаі. Такую задачу ён паставіў сёння, падводзячы вынікі VI Усебеларускага народнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тут нагадалі пра Друскінінкай. Я папрашу ўрад неадкладна вярнуцца да гэтай праблемы і вырашыць яе, прыняўшы адпаведнае рашэнне. Або ўносьце на разгляд Прэзідэнта, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Мы не павінны кінуць тых людзей, якія там працуюць".

Прэзідэнт заўважыў, што ў Беларусі дастаткова рычагоў для ўплыву на Літву, і іх неабходна выкарыстаць. "Мы павінны абараняць сваіх людзей. Гэта будзе і добрае папярэджанне тым, хто будзе хапацца за такія пытанні. Мы павінны на гэта адказваць. Таму падрыхтуйце прапановы", - даручыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі