ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 лістапада 2021, 13:18

"Мы нічога не будзем рабіць насільна". Лукашэнка выказаўся аб лёсе лагера бежанцаў

26 лістапада, Гродзенскі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, размаўляючы з бежанцамі каля ТЛЦ побач з пунктам пропуску "Брузгі" на беларуска-польскай граніцы, выказаўся аб лёсе лагера бежанцаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Таму, хто хоча паехаць дадому, мы дапаможам гэта зрабіць. Але прымушаць не будзем. Гэта ваша права. Той, хто хоча рухацца ў заходнім напрамку, - гэта таксама ваша права. Мы не будзем вас лавіць, збіваць і ўтрымліваць за калючым дротам", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заўважыў, што ў Еўрапейскім саюзе апасаюцца сканцэнтравання бежанцаў на граніцы і хацелі б, каб мігранты пайшлі ў іншыя краіны - напрыклад, засталіся ў Беларусі або паехалі ва Украіну - альбо вярнуліся дадому. "Абы толькі разгрупавалі гэты лагер. Яшчэ раз паўтараю: мы нічога не будзем рабіць насільна. Захочаце пайсці адсюль - дапаможам. Не захочаце - ну што ж, будзем рабіць усё, каб зберагчы вашы жыцці і асабліва вашых дзяцей, жонак", - заявіў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі