Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 лютага 2023, 14:05

"Мы гатовы прабачаць, што можна прабачыць". Лукашэнка аб "дэмакратычнай дыктатуры" ў Беларусі

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю замежным і беларускім СМІ расказаў, як дзяржава зрабіла крок насустрач тым, хто збег з Беларусі, учыніўшы правапарушэнні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пытанне датычылася тэмы так званых палітзняволеных. "Любога "палітзняволенага" называйце. Мы будзем тлумачыць, што ён учыніў, чаму ён там знаходзіцца, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы зрабілі крок насустрач не толькі сваім унутраным, але і тым, якія збеглі, учыніўшы тут правапарушэнні: "Давайце перагорнем старонку, прыходзьце, будзем разбірацца!"

"Я асабіста, як і многія тут, вось журналісты беларускія, не хачу, каб нашы суайчыннікі недзе сланяліся ў вас за мяжой. Не тое ў Англіі, не тое ў Францыі. І нават у Польшчы, дзе сёння ў бальніцах няма каму працаваць. А вось "дрэнная Беларусь" - нашы ўрачы - там нарасхват. Я хачу, каб яны жылі тут і працавалі тут. І мы гатовы прабачаць тое, што можна прабачыць. Вось такая ў нас дэмакратычная дыктатура", - заявіў Прэзідэнт.

Як паведамлялася БЕЛТА, указам Прэзідэнта створана камісія па рабоце з грамадзянамі, якія жадаюць вярнуцца на Радзіму. Яны могуць звярнуцца ў камісію і атрымаць растлумачэнні наконт таго, ці ёсць да іх якія-небудзь прэтэнзіі ў праваахоўных органаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі