Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
19 чэрвеня 2020, 13:28

"Мы бачым гэтых людзей і іх тэхналогіі" - Лукашэнка расказаў пра схему "аўтакаруселі" ў Мінску

19 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе ў Мінску заявіў, што назірае спробы разварушвання сітуацыі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы бачым гэтых людзей і бачым іх тэхналогіі. Напрыклад, "каруселі", якія былі створаны пры зборы подпісаў, калі натоўпам хадзілі па чарзе, расцягнуўшыся на кіламетр. І адны і тыя ж падпісвалі за ўсіх кандыдатаў, акрамя Лукашэнкі, - адзначыў Прэзідэнт. - Учора мы ўбачылі ўвечары гэту карусель ужо з аўтамабіляў, калі ездзілі вакол аднаго квартала (мы гэта прасачылі, бачылі гэтыя аўтамабілі, усе гэтыя нумары, якія па крузе ездзілі) і сігналілі, у тым ліку насупраць Камітэта дзяржбяспекі. Мы гэта ўсё бачым і разумеем, што адбываецца".

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што неканструктыўную пазіцыю занялі і прадстаўнікі асобных СМІ.

"На кон пастаўлена нават не стабільная Беларусь, чысценькая і ўтульная, а незалежнасць краіны. Проста хочуць зламаць краіну", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заклікаў у гэтай сітуацыі не ставіць яго перад выбарам. "Ніхто мне і ўсім нам не даруе знішчэнне Беларусі", - падкрэсліў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі