18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Загубім вёску - будзем цягацца на паклон то на Усход, то на Захад за кавалкам хлеба. Упэўненасць у гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў яшчэ ў 2003 годзе на "Дажынках" у Пружанах. Сёння Прэзідэнт па-ранейшаму прытрымліваецца меркавання, што без вёскі не можа існаваць дзяржава. Аб чым яшчэ гаварыў Аляксандр Лукашэнка ў Пружанах і які падарунак зрабіў мясцоваму Палацу культуры да свята ўраджаю - глядзіце ў YouTube-праекце БЕЛТА "Як гэта было. DOC" ("Как это было. DOC").
Агульнанацыянальнае свята ўраджаю ў 2003 годзе прымалі Пружаны - адзін з найстарэйшых гарадоў нашай краіны. Зрэшты, да "Дажынак" Пружаны прыкметна памаладзелі. Гэта такая добрая традыцыя: беларускія гарады, якія прымаюць свята ўраджаю, знешне мяняюцца, становяцца прыгажэйшымі. Пружаны не сталі выключэннем. Тут пабудавалі Палац культуры і новую аўтастанцыю, перабудавалі гасцініцу "Мухавец", адрамантавалі 77 вуліц. І гэта далёка не ўсё.
У 2003-м на "Дажынкі" ў Пружаны прыехаў і Аляксандр Лукашэнка. Дарэчы, менавіта з удзелам кіраўніка дзяржавы і адкрывалі Палац культуры. Прэзідэнт прыехаў не з пустымі рукамі і ўручыў мясцоваму творчаму калектыву баян. "Можа, ён ужо расстроіўся, пакуль прывезлі", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Адзін з артыстаў тут жа выканаў на баяне просценькую мелодыю. "Гук чысты. Гавораць, доранаму каню ў зубы не глядзяць", - з усмешкай дадаў Прэзідэнт.
Прэзідэнт адзначыў, што беларусы сёння забяспечаны хлебам і ўсім, што да яго патрэбна, не залежаць ад стыхіі сусветных харчовых рынкаў. "Наша задача - вывесці аграрную галіну на высокі сусветны ўзровень. І ў той жа меры змяніць стандарт жыцця вяскоўцаў. Не можа дзяржава існаваць без вёскі, без сяла, без сялян. Будзе вёска - будзе дзяржава. Загубім вёску - будзем цягацца на паклон то на Усход, то на Захад за кавалкам хлеба. Мы гэтага дапусціць не маем права", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.

Зноў жа, па добрай традыцыі, кіраўнік дзяржавы прыняў удзел ва ўзнагароджванні перадавікоў жніва. Прэзідэнт звярнуў увагу, што на "Дажынках" у Пружанах упершыню ўшаноўваюць не толькі герояў хлебнай нівы, але і пераможцаў рэспубліканскага спаборніцтва па нарыхтоўцы кармоў. "Гэта невыпадкова. На корманарыхтоўках вяскоўцы таксама працавалі напружана. Упершыню за апошнія гады мы маем магчымасць поўнасцю забяспечыць сябе кармамі, забяспечыць кармамі нашу жывёлагадоўлю. Мы яшчэ раз пераканаліся ў вялікім патэнцыяле нашай беларускай зямлі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка дадаў, што дасягнутыя рэзультаты - гэта вынік напружанай працы перш за ўсё беларускіх сялян. "Але гэта і вынік той пастаяннай падтрымкі і дапамогі, якую аказвае аграрнай галіне дзяржава. Калі б мы тры-чатыры гады таму не схамянуліся і не стварылі з нашымі вучонымі, канструктарамі, спецыялістамі асноўную сельскагаспадарчую тэхніку і не вырабілі яе, у гэтым годзе мы былі б без хлеба. Менавіта нашы камбайны, менавіта камбайны, якія мы куплялі, аснашчаючы і перааснашчаючы сельскую гаспадарку (вядома, яшчэ вельмі мала іх купілі), выратавалі нас у гэтым неспрыяльным годзе. Дзяржава падставіла сваё плячо, выдзеліла немалыя рэсурсы і забяспечыла тым самым стабільнасць развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці", - сказаў ён.
Прэзідэнт адзначыў, што беларусы сёння забяспечаны хлебам і ўсім, што да яго патрэбна, не залежаць ад стыхіі сусветных харчовых рынкаў. "Наша задача - вывесці аграрную галіну на высокі сусветны ўзровень. І ў той жа меры змяніць стандарт жыцця вяскоўцаў. Не можа дзяржава існаваць без вёскі, без сяла, без сялян. Будзе вёска - будзе дзяржава. Загубім вёску - будзем цягацца на паклон то на Усход, то на Захад за кавалкам хлеба. Мы гэтага дапусціць не маем права", - выказаў упэўненасць Аляксандр Лукашэнка.
Убачыць яшчэ больш унікальных архіўных кадраў "Дажынак" 2003 года ў Пружанах можна ў нашым YouTube-праекце "Як гэта было. DOC" ("Как это было. DOC").-0-