Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 снежня 2021, 18:37

"Мне ўсё роўна, кім яны там мяне лічаць". Лукашэнка аб непрызнанні яго на Захадзе

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абыякава ставіцца да таго, ці лічаць яго Прэзідэнтам на Захадзе. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю генеральнаму дырэктару міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрыю Кісялёву, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы было зададзена пытанне, ці звярталася да яго в.а. канцлера Германіі ў час нядаўніх тэлефонных размоў словамі "спадар Прэзідэнт". "Гэта значыць усе гэтыя размовы пра прызнанне-непрызнанне - усё пустое? Момант ісціны", - заўважыў інтэрв'юер.

"Я нікому не паказваў стэнаграму, гэта ж дыпламатычная... Я яе называў канцлерам, яна мяне - Прэзідэнтам. Усё гэта пустое, абсалютна, гэта дурное нават: вось, Прэзідэнтам яго прызнаюць, не прызнаюць. Слухайце, ды мне ўсё роўна, кім яны там мяне лічаць. Я ж Прэзідэнт Беларусі", - падкрэсліў беларускі лідар.

"Слухайце, мяне ў Расіі, Кітаі, Індыі, Турцыі, постсавецкая прастора прызналі Прэзідэнтам і павіншавалі. Мне вось так дастаткова гэтага для таго, каб мая краіна была ўсім неабходным забяспечана", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі