Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
02 лютага 2024, 14:37

Міцкевіч будзе кіраваць сакратарыятам Усебеларускага народнага сходу

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валерый Міцкевіч будзе кіраваць сакратарыятам Усебеларускага народнага сходу. Такое кадравае рашэнне прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пытанне дваякага характару. Па-першае, больш шырокае - не хацелася б страціць прафесіяналаў нашага парламента. І вас я, вядома, адношу да такіх людзей - высокапрафесійных, вопытных, якія прайшлі ў якасці юрыста многія ступені. Ды і зрабіў нямала. І водгукі людзей у гэтых адносінах вельмі высокія", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Па-другое, я прыцягваю ўсіх вопытных людзей, каб у гэты складаны перыяд нам дзесьці не зрабіць памылку. Напэўна, сам адчуваеш, што ідзе такая перабудова, пературбацыя органаў улады ў сувязі з наданнем Усебеларускаму народнаму сходу канстытуцыйных паўнамоцтваў - становіцца канстытуцыйным органам І, вядома ж, трэба гэтыя гады (год-два, можа, тры) са з'яўленнем УНС і пэўных (у яго. - Заўвага БЕЛТА) сур'ёзных уладных канстытуцыйных паўнамоцтваў, нам у гэты час не стварыць бы нейкі хаос ва ўладзе. Таму што сам ведаеш, хаос ва ўладзе - імгненна пераносіцца гэта ў грамадства", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт прапанаваў Валерыю Міцкевічу ўзначаліць сакратарыят УНС: "Я падумаў, што на гэтым этапе на пасадзе, калі, вядома, ты згодны (я ні з кім не раіўся), кіраўніка апарату Усебеларускага народнага сходу (сакратарыят ён будзе называцца і называецца) ты змог бы ўнесці дастойны ўклад у развіццё абстаноўкі тут наверсе. Калі ўжо зусім адкрыта гаварыць".

Кіраўнік дзяржавы папярэдзіў, што работы наперадзе шмат: трэба арганізавана правесці першае пасяджэнне Усебеларускага народнага сходу, выпрацаваць рэгламент. "Трэба зрабіць усё, што мы павінны зрабіць на першым пасяджэнні. А гэта і кадравыя пэўныя пытанні вельмі сур'ёзныя. І мне прапанавалі праект указа па сакратарыяце: паўнамоцтвы і іншае, функцыянал і персанальны (склад. - Заўвага БЕЛТА). Я пакуль яго не падпісаў, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Як чалавек вопытны трэба падцягнуць сабе адпаведныя кадры і паглядзець сур'ёзна. Магчыма, унясеш якія-небудзь прапановы. Думаю, тыдня дастаткова для таго, каб унесці. Ну а далей будзе відаць. У цябе вопыт вялікі не толькі апаратны, але ты ж суддзя сам - карані твае ідуць у судзейства".

"Так, пачынаў", - пацвердзіў Валерый Міцкевіч.

"Гэта заўсёды памятаецца - тое, адкуль пачынаў. Таму ўсе потым мы вызначымся, якім чынам дзейнічаць. А пакуль, калі ты не супраць, я ўсё ж такі прапанаваў бы табе ўзначаліць на гэтым этапе (і сфарміраваць) сакратарыят УНС. І заняцца работай па падрыхтоўцы Усебеларускага народнага сходу. Аргкамітэт створаны, узначальвае яго прэм'ер-міністр. Няхай узначальвае - урад. Але якую пасаду ні займаў бы, табе давядзецца руліць і разрульваць усе гэтыя пытанні", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы. -0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі