ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 11 мая 2021
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
16 красавіка 2021, 14:04

Мішусцін прыехаў у Мінск па даручэнні Пуціна, каб разгледзець "адну з важнейшых нашых праблем"

Міхаіл Мішусцін
Міхаіл Мішусцін

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін прыехаў у Мінск па даручэнні расійскага лідара Уладзіміра Пуціна, каб разгледзець "адну з важнейшых нашых праблем". Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка расказаў сёння на сустрэчы з расійскім прэм'ерам у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я вельмі рады вас бачыць у Беларусі. Наша з вамі сённяшняя сустрэча і вашы перагаворы рабочыя ва ўрадзе Беларусі абумоўлены прапановай Уладзіміра Пуціна ў Сочы, калі мы сустракаліся і абмяркоўвалі шэраг праблем. І выйшлі на тую праблему, якой мы ў асноўным (гэта не ўсе праблемы) удзелім увагу", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра падрабязнасці той размовы з Уладзімірам Пуціным у канцы лютага: "Ён кажа: слухай, ён (Міхаіл Мішусцін. - Заўвага БЕЛТА) у нас прафесар, а можа, і акадэмік. Паслухай яго, як ён разумее тую сістэму, якую ён выпакутаваў (верагодна, размова ідзе пра падыходы ў рабоце падатковай сістэмы, паколькі да прэм'ерскай пасады Міхаіл Мішусцін узначальваў ФПС. - Заўвага БЕЛТА). Яна патрэбна будзе Беларусі. Я кажу: толькі ўдзячны. Пытаюся: бясплатна? - Бясплатна".

"Таму я вам удзячны, што вы, выконваючы даручэнне Прэзідэнта, прыехалі сёння са спецыялістамі для таго, каб разгледзець адну з важнейшых нашых праблем. Але гэта адна з праблем. Гэта ключавое слова, - адзначыў беларускі лідар. - Я думаю, што час заўсёды ў нас спрасаваны быў. І Расіі, і Беларусі заўсёды было нялёгка. Але тым не менш час нас падштурхоўвае да таго, каб вырашаць тыя праблемы, якія ў нас існуюць".

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што беларускі бок гатовы шчыра і сумленна абмеркаваць існуючыя праблемы, ведаючы шчырасць Міхаіла Мішусціна ў адносінах да Беларусі. "Я толькі што размаўляў з нашым агульным сябрам. Ён мяне так упэўніваў у тым, як вы працавалі над гэтай праблемай напярэдадні гэтага візіту, наколькі вы яшчэ раз пераварушылі ўсе пытанні беларуска-расійскіх адносін. Я яго слухаў-слухаў, кажу: што ты мяне ўвагорваеш? Я веру, што Міхаіл Уладзіміравіч такі чалавек, што ён будзе ў гэта ўнікаць. Але ён так ужо... Я потым назаву яго прозвішча. Так ён актыўна спрабаваў мяне пераканаць. На жаль, у тым, у чым я сам перакананы. Я сапраўды рады сустрэцца сёння з вамі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Сёння мы паглядзім, як можна інтэграваць сістэмы нашы. Я даўно ведаю беларускіх калег з мытнай, падатковай службы, гэта прафесіяналы. Але нашы сістэмы, паколькі яны ўзаемадзейнічаюць у пастаянным рэжыме, ёсць тавараабарот, павінны быць інтэграваны. Але што такое інтэграцыя? Гэта на карысць нашай Саюзнай дзяржавы, выгада, а ні ў якім разе не нейкія паглынанні. Мы так гэта і бачым. І паспрабавалі разгледзець магчымасць гэтай інтэграцыі на аснове лепшых тэхналогій, якія прапануе і беларускі бок, і расійскі. Мы рыхтаваліся да гэтай падзеі і будзем рады паказаць вам, што мы маглі б узаемна прапанаваць адзін аднаму", - сказаў у адказ Міхаіл Мішусцін.

Як паведамлялася БЕЛТА, раней, расказвачы пра падрабязнасці перагавораў з Уладзімірам Пуціным у Сочы, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што лідары дзвюх краін абмеркавалі і так званыя дарожныя карты. Па большасці з іх няма ніякіх пытанняў, але па некалькіх напрамках супрацоўніцтва ёсць нюансы, іх планавалася дапрацаваць. У прыватнасці, бакі ўжо даўно абмяркоўваюць магчымае збліжэнне падатковых сістэм. "Галоўнае, каб гэта было празрыста і для Беларусі, і для Расіі. Каб не было тут нейкіх недагаворванняў, каб гэта не выклікала нейкіх падазрэнняў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка пасля сочынскіх перагавораў.

Гаворачы аб збліжэнні падатковага заканадаўства, ён тады растлумачыў: гэта тэма будзе яшчэ раз абмяркоўвацца на ўзроўні спецыялістаў. "Пуцін мне кажа: "Я гатовы накіраваць да цябе Мішусціна. Ваш урад, наш урад, работнікі падатковай службы сядуць і табе даложаць сутнасць прапаноў Расійскай Федэрацыі пасля таго, як мы месяц прыкладна папрацуем". Я пагадзіўся. Калі ласка, прыедуць, сядзем, разам паглядзім навацыі расійскія. Калі гэта сапраўды навацыі, калі яны на карысць Беларусі, мы гэта прымем. Як Пуцін сказаў, калі гэта не падыходзіць, мы і працаваць не будзем ні па адным напрамку. Яго была прапанова: давайце зробім тое, што мы можам сёння прыняць. Што тут дрэннага? Нічога дрэннага ў гэтым не бачу", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі