23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў генерал-маёра Алега Мішчанку першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта, вызваліўшы яго ад пасады начальніка сувязі Узброеных Сіл - начальніка ўпраўлення сувязі Генеральнага штаба УС Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Алег Мішчанка прыкамандзіраваны да Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта з пакіданнем яго ў кадрах Міністэрства абароны Беларусі.
Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 23 снежня.-0-