Фота з архіва
7 студзеня, Лагойск /Кар. БЕЛТА/. Мінск ужо гэтымі днямі поўнасцю перавядуць на артэзіянскую ваду. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў у храме на Раство Хрыстова ў якасці прыкладу сацыяльнай палітыкі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У якасці прыкладу ён расказаў, што ў хуткім часе адкрыюць апошнія некалькі дзясяткаў артэзіянскіх свідравін, якія будуць садзейнічаць забеспячэнню Мінска вадой з падземных крыніц. "Мы адкапалі 90 свідравін для таго, каб поўнасцю Мінск забяспечыць чыстай вадой", - расказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён растлумачыў, што ўвогуле Мінск спажывае больш за 400 тыс. куб.м вады за суткі і трэба было яшчэ забяспечыць водазабеспячэнне з падземных крыніц у аб'ёме 120-130 тыс. куб.м.
"Мы гэта для каго робім? Для свайго народа. Скажу шчыра: а маглі б і не рабіць", - адзначыў Прэзідэнт. І многія краіны бяруць ваду з наземных крыніц.
"Але мы гэта зрабілі. Таму што я ведаю, што гэта людзі запомняць назаўсёды. І будуць удзячны. Таму што паветра, вада, наша харчаванне - гэта аснова жыцця. Не лякарствы. А менавіта гэта. Паветра, вада - тое, без чаго людзі жыць не могуць", - рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.-0-