Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
20 снежня 2018, 14:32

Мінск мае патрэбу яшчэ як мінімум у 20 дзіцячых садах і сямі школах

20 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Мінск мае патрэбу яшчэ як мінімум у 20 дзіцячых садах і сямі школах. Такія лічбы агучыў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з актывам Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Будучыня краіны - гэта нашы дзеці. Праблема перапоўненасці дашкольных устаноў і школ не знята. На 100 месцаў прыпадае 117 дзяцей. Асобныя школы перагружаны амаль у два разы. Двухмільённаму Мінску трэба яшчэ як мінімум 20 дзіцячых садоў і сем школ", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Актуальнай застаецца і кадравая праблема. На сённяшні дзень у дашкольных установах 273 вакансіі выхавальнікаў. У школах дэфіцыт педагагічных работнікаў складае 159 чалавек. "Пытанне да Міністэрства адукацыі. Ад горада патрабуецца дакладнае бачанне вырашэння гэтых праблем", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі