Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 чэрвеня 2020, 11:33

Міністрам інфармацыі Беларусі назначаны Ігар Луцкі

4 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністрам інфармацыі Беларусі назначаны Ігар Луцкі, які да гэтага часу кіраваў ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне". Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Давялося вярнуць назад (да лютага 2018 года Ігар Луцкі працаваў на пасадзе першага намесніка міністра інфармацыі. - Заўвага БЕЛТА). Ведаю, што за гэты час СТБ стала іншым, малайчына. Ты навучыўся эфектыўна працаваць у інтэрнэце. Думаю, што нам давядзецца з тваёй падачы перш за ўсё перафармаціраваць работу Міністэрства інфармацыі. Мы не бачым гэтага міністэрства. Хацелася б, каб мы яго ўбачылі. І трэба яму перадаць паўнамоцтвы, функцыі і адказнасць", - сказаў Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі