Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 чэрвеня 2020, 12:47

Міністрам архітэктуры і будаўніцтва назначаны Руслан Пархамовіч

4 чэрвеня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Міністрам архітэктуры і будаўніцтва назначаны Руслан Пархамовіч. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вельмі сучасны, кіраўнік будучыні, які арганізаваў работу будаўнічага комплексу ў галіне. Вельмі жвавы, малайчына, разумее ў будаўнічай сферы, разваротлівы. Былы міністр будаўніцтва не страчаны (Дзмітрый Мікулёнак. - Заўвага БЕЛТА). Анатоль Сівак (старшыня Мінгарвыканкама. - Заўвага БЕЛТА) проста папрасіў яго да сябе. У яго вельмі складаная сітуацыя сёння. Таму я згадзіўся з прапановай Сівака. Я не супраць. Думаю, і Кухараў (віцэ-прэм'ер Уладзімір Кухараў, які курыруе будаўнічую сферу. - Заўвага БЕЛТА) таксама супраць не будзе. Тым больш што асноўная будоўля ўсё роўна ў Мінску", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі