Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
06 мая 2022, 13:21

Міністр лясной гаспадаркі пазбавіўся пасады з-за ўчынення правіннасці

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віталь Дрожжа вызвалены ад пасады міністра лясной гаспадаркі ў сувязі з учыненнем правіннасці, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе. Адпаведны ўказ нумар 163 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 5 мая, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Віталь Дрожжа быў назначаны міністрам у красавіку 2018 года. "Навядзіце парадак у лесе, каб за хабар леснікі і ляснічыя не сплаўлялі лес і каб гэты лес за капейкі, за цэнты не трапляў на захад, а адтуль яны нам з гэтага лесу не везлі мэблю. Тут павінен быць дзяржаўны падыход да гэтай справы", - настаўляў яго пры назначэнні Прэзідэнт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі