Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 жніўня 2021, 20:00

Міністр эканомікі Чарвякоў узнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі"

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр эканомікі Беларусі і шэраг кіруючых работнікаў эканамічнага блока ўзнагароджаны медалём "За працоўныя заслугі". Адпаведны ўказ нумар 311 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

За шматгадовую плённую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі медаля ўдастоены міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў, першы намеснік начальніка галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Раман Бродаў, намеснік начальніка ўпраўлення эканомікі сацыяльнай сферы - начальнік аддзела ўзроўню жыцця насельніцтва Міністэрства эканомікі Святлана Лазука, начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Апарату Савета Міністраў Сяргей Суравец.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Беларусі. За шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі яна аб'яўлена начальніку галоўнага ўпраўлення рэгіянальнага развіцця і маёмасных адносін Міністэрства эканомікі Таццяне Андрэевай, першаму намесніку дырэктара па навуковай рабоце Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Людміле Баравік і намесніку начальніка галоўнага ўпраўлення макраэканамічнага аналізу і прагназавання - начальніку ўпраўлення прагнозаў і праграм Міністэрства эканомікі Алене Касцюковіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі