16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр абароны Расіі Андрэй Белавусаў падарыў Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку набор савецкіх узнагарод, якія ўручаліся за баявыя заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Падарунак уяўляе сабой пано, на якім замацаваны выкананыя ў натуральную велічыню копіі ўзнагарод Савецкага Саюза. Набор называецца "Узнагароды пераможцаў". "Гэта копія ўсіх баявых узнагарод Савецкага Саюза. Вельмі добра выкананы, пачынаючы ад зоркі Героя Савецкага Саюза", - расказаў Андрэй Белавусаў.
"Андрэй Рэмавіч, я так разумею, вы мяне ўзнагародзіце сёння адразу ўсімі ўзнагародамі", - з доляй гумару заўважыў Аляксандр Лукашэнка, вітаючы госця ў Палацы Незалежнасці.
"Абавязкова, так, - адказаў Андрэй Белавусаў. - Перш за ўсё я хацеў сказаць, перадаць вам самыя цёплыя словы ад Прэзідэнта Уладзіміра Уладзіміравіча Пуціна. Літаральна сёння ўначы я з ім размаўляў".
"Мы гаварылі з ім пазаўчора аб гэтым (размова пра візіт у Беларусь Андрэя Белавусава. - Заўвага БЕЛТА)", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Андрэй Белавусаў прадоўжыў: "Ён вельмі доўга называў усякія цёплыя словы, якія я вам павінен перадаць. Але сутнасць у тым, што, вядома, у нас не проста дружба. Мы ўжо настолькі цесна звязаны адзін з адным, што ўжо разумеем адзін аднаго наогул практычна без слоў".
"Дзякуй. Гэта мы размесцім. Вельмі добрая задума. Зрабілі ўсе ўзнагароды", - падзякаваў за падарунак Аляксандр Лукашэнка.
Сярод узнагарод на пано таксама ордэн "Перамога", ордэны Чырвонага Сцяга і Чырвонай Зоркі, ордэн Айчыннай вайны. Тут жа такія ўзнагароды, як ордэны Суворава, Кутузава, Багдана Хмяльніцкага і іншыя ўзнагароды.-0-