Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
03 лістапада 2021, 14:45

Міністэрству аховы здароўя з рэзервовага фонду Прэзідэнта Беларусі выдзеляць Br140 млн, у тым ліку на вакцыны ад COVID-19

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб выдзяленні Міністэрству аховы здароўя дадатковых сродкаў з рэзервовага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у суме Br140 млн. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Сродкі будуць накіраваны на набыццё вакцын супраць COVID-19, а таксама лекавых прэпаратаў, у тым ліку проціпухлінных, процітуберкулёзных, сардэчных і іншых.

Гэта дасць магчымасць забяспечыць якаснае аказанне медыцынскай дапамогі, у тым ліку планавай, бесперабойную пастаўку ў арганізацыі аховы здароўя лекавых сродкаў, уключаючы вакцыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі