Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 кастрычніка 2021, 19:58

Мінгарвыканкам атрымаў права прадаваць чаргавікам жыллё з абмежаваным прыбыткам дзяржзабудоўшчыка

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў указ нумар 382 "Аб жылых памяшканнях г. Мінска". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з дакументам Мінскаму гарвыканкаму прадастаўляецца права са згоды гарадскога Савета дэпутатаў прымаць рашэнні аб продажы грамадзянам, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у Мінску, жылых памяшканняў, пабудаваных дзяржаўнымі забудоўшчыкамі за кошт уласных сродкаў. Продаж такіх памяшканняў будзе ажыццяўляцца без правядзення аўкцыёнаў па іх фактычным кошце з абмежаваным прыбыткам у памеры не большым за 5 працэнтаў.

Таксама павялічваецца доля жылых памяшканняў камунальнага жыллёвага фонду Мінска, якія могуць быць прадастаўлены ў якасці арэнднага жылля ў першачарговым парадку грамадзянам з ліку суддзяў, пракурорскіх работнікаў, дзяржслужачых, маладых спецыялістаў, якія прыбылі па размеркаванні, работнікаў пры назначэнні на пасады ў выпадку іх пераезду з іншага населенага пункта, навуковых работнікаў, работнікаў сфер аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, ваеннаслужачых і прыраўнаваных да іх асоб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі