Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
07 лютага 2019, 11:51

Мерапрыемствы да 25-годдзя беларускага рубля абмеркаваны на сустрэчы Лукашэнкі з Калаурам

7 лютага, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да 25-годдзя беларускага рубля, стала прадметам абмеркавання на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Паўлам Калаурам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, дата 25-годдзя нацыянальнай беларускай валюты павінна прагучаць у грамадстве, і ён пацікавіўся прапановамі кіраўніка Нацбанка наконт гэтага.

"Хто як яе (нацыянальную валюту. - Заўвага БЕЛТА) называў: зайчыкам і гэта далей. Але я ўспамінаю тыя часы, калі ўраду, Вярхоўнаму Савету даводзілася дзейнічаць у жорсткіх умовах. Вы гэта ўсе бачылі, з чаго нам даводзілася пачынаць. Мы паступова выбудоўвалі сваю грашовую сістэму, стваралі сваю грашовую адзінку, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Сёння ўжо ніхто не кажа, што яна такая-сякая і не такая".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі