Фота з архіва
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад урада і кіраўнікоў дзяржаўных органаў менш займацца ўзгадненнямі, а больш справай. На гэта кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу 4 сакавіка ў час прыняцця кадравых рашэнняў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Назначаючы Анатоля Сівака намеснікам прэм'ер-міністра, у веданні якога застаюцца пытанні будаўніцтва, транспарту і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што задачы ўсім добра вядомы. "Вы ведаеце, што рабіць. І па будаўніцтве, і па ЖКГ, і па іншых напрамках. Вельмі вас прашу: актыўней, менш узгадненняў, менш нарматыўкі, а больш справы", - падкрэсліў Прэзідэнт.
У камандзе Анатоля Сівака новы міністр. Аляксандр Студнеў, які да гэтага часу працаваў старшынёй Магілёўскага гарвыканкама, цяпер будзе кіраваць Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва.
"Хацелася б, каб вы дапамаглі яму ўнікнуць у справу, таму што там махровых бюракратаў і хабарнікаў было дастаткова. Не ведаю, як цяпер. Напэўна, нікуды яны не дзеліся, - сказаў кіраўнік дзяржавы. - Мы шмат прымалі рашэнняў па будаўніцтве - і дарог, і жылля. Пачынаючы ад вёсак, арэнднага жылля і заканчваючы Мінскам. З Мінска трэба сыходзіць, будаваць толькі ў крайнім выпадку. Трэба будаваць там, дзе мы разгортваем вытворчасці, і асабліва ў рэгіёнах".
Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў удзяліць будаўніцтву і рамонту дарог: "Без дарог ніхто не паедзе ў вёску і нават не купіць гэту танную халупу, як мы яе называем, домік невялікі з прысядзібным участкам на паўгектара. Будуць дарогі - людзі паедуць".
Закранаючы сферу ЖКГ, Прэзідэнт нагадаў, што менавіта на яе паступае больш за ўсё скаргаў ад грамадзян. "Скаргі скаргамі, і скаржнікі розныя. Але дыму без агню не бывае. Таму кіруй. Так, як у савецкі час гэта рабілі: не чакай нейкіх указанняў і нейкіх нарматыўных прававых актаў. І не гавары, што гэта там губернатары або мясцовая ўлада за нешта адказваюць. Ты міністр - ты і кіруй", - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзя Трубілы.
Гаворачы ў цэлым аб тым, як наладжана работа ў рэгіёнах, Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць праект указа, які перадаў бы частку яго паўнамоцтваў мясцовым органам улады.
"Трэба падрыхтаваць праект указа, каб да мяне губернатары не звярталіся: з адной крыніцы там, потым паралельнае праектаванне, будаўніцтва і іншае. Няхай яны прымаюць рашэнне на месцах. У крайнім выпадку няхай узгадняюць у галіновікоў - віцэ-прэм'ераў, калі мы павысілі іх узровень. Узгаднілі з імі, а мы будзем кантраляваць. Акрамя адвядзення зямель, таму што зямельныя пытанні - гэта святое і застаюцца пакуль за Прэзідэнтам. А ўсё астатняе няхай вырашаюць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
"Тут шмат фармальнасцей. Падпісваю ў асноўным, падтрымліваю просьбы мясцовых органаў улады. Няхай яны і прымаюць рашэнні. З пункту гледжання пераносу паўнамоцтваў уніз нам трэба паглядзець і вызваліць Прэзідэнта ад гэтых непатрэбных функцый. У крайнім выпадку міністр, віцэ-прэм'ер па нейкіх пытаннях. І тое - на працягу сутак узгаднілі, няхай губернатары і мясцовыя органы ўлады самі разбіраюцца і будуюць", - дадаў беларускі лідар.-0-
Назначаючы Анатоля Сівака намеснікам прэм'ер-міністра, у веданні якога застаюцца пытанні будаўніцтва, транспарту і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што задачы ўсім добра вядомы. "Вы ведаеце, што рабіць. І па будаўніцтве, і па ЖКГ, і па іншых напрамках. Вельмі вас прашу: актыўней, менш узгадненняў, менш нарматыўкі, а больш справы", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Перш за ўсё ён нагадаў віцэ-прэм'еру аб праблеме перапрацоўкі смецця: "Золата" пад нагамі: адходы, смецце і іншае. 70 працэнтаў - жалезабетонная мэта - мы павінны перапрацоўваць".