Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
14 студзеня 2019, 18:57

Механізм фінансавага забеспячэння адказнасці за ядзерны ўрон ствараецца ў Беларусі

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 14 студзеня падпісаў указ нумар 15 "Аб адказнасці за ядзерны ўрон". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакументам ствараецца механізм фінансавага забеспячэння адказнасці за ўрон, які ўзнік пры ажыццяўленні дзейнасці па выкарыстанні атамнай энергіі.

Указ вызначае мяжу адказнасці РУП "Беларуская АЭС" за ўрон у памеры 150 млн спецыяльных правоў запазычання па адным ядзерным інцыдэнце. У якасці формы фінансавага забеспячэння адказнасці аператара БелАЭС устанаўліваецца страхаванне грамадзянскай адказнасці.

Палажэннямі дакумента вызначаюцца ўмовы ажыццяўлення страхавой дзейнасці пры страхаванні рызык, якія ўзнікаюць у дзейнасці Беларускай АЭС. Так, арганізацыю і функцыянаванне сістэмы страхавання будзе забяспечваць Беларускі ядзерны страхавы пул, удзельнікамі якога стануць "Белдзяржстрах", "Белэксімгарант", Беларуская нацыянальная перастраховачная арганізацыя. Акрамя таго, устаноўлены патрабаванні да дагавора страхавання адказнасці за ядзерны ўрон.

Прыняцце ўказа дасць магчымасць забяспечыць выкананне Беларуссю міжнародных абавязацельстваў у галіне грамадзянскай адказнасці за ядзерны ўрон, фінансавых гарантый абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, юрыдычных асоб, аб'ектаў навакольнага прыроднага асяроддзя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі