Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
22 красавіка 2024, 13:42

Маргунова ўзначаліла Дзяржстандарт

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Алена Маргунова назначана кіраўніком ведамства. Адпаведнае кадравае рашэнне прыняў 22 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.

Алена Маргунова нарадзілася 7 жніўня 1967 года ў Магілёве. Скончыла Магілёўскі тэхналагічны інстытут і аспірантуру гэтай навучальнай установы.

У 1989-2013 гадах працавала на розных пасадах у Магілёўскім тэхналагічным інстытуце, які ў 2002 годзе быў перайменаваны ў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання. За гэты час быў пройдзены шлях ад інжынера да намесніка дэкана.

2013-2022 - намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання, намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце і стандартызацыі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па харчаванні.

2022-2024 - першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі