Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
11 лютага 2021, 21:34

"Мала не падасца" - Лукашэнка даручыў праверыць сітуацыю з цэнамі на лякарствы

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў праверыць сітуацыю з цэнамі на лякарствы ў краіне. Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы з дакладам на VI Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Як паведамлялася раней, у сувязі са змяненнямі Падатковага кодэкса з 1 студзеня 2021 года змяніўся заканадаўча ўстаноўлены парадак спагнання ПДВ па лекавых сродках і медыцынскіх вырабах, раней вызваленых ад гэтага падатку, а менавіта: пры рэалізацыі на тэрыторыі Беларусі такіх тавараў, пры іх увозе ў краіну ўведзена стаўка ПДВ у памеры 10 працэнтаў.

"Калі ўрад і парламент абмяркоўвалі гэту тэму і прымалі рашэнне, яны мне дакладвалі і запэўнілі, што за кошт цаны і іншых фактараў лякарствы не падаражэюць. Асабліва той спектр лякарстваў, якія патрэбны практычна кожны дзень", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Аднак ад грамадзян сталі паступаць сігналы аб росце цэн на лекавыя прэпараты.

"Я арганізаваў праверку. Камітэт дзяржаўнага кантролю і адпаведныя структуры падключаны. Мы цяпер паглядзім і на дзяржаўныя аптэкі, і на прыватныя. І мы ўбачым, абгрунтаваны там гэты рост цэн ці не. Мала не падасца", - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі