Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
30 лістапада 2021, 14:39

"Мала не падасца". Кісялёў аб планах пашырэння інтэрв'ю з Лукашэнкам у медыяпрасторы

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны дырэктар міжнароднага інфармацыйнага агенцтва "Расія сёння" Дзмітрый Кісялёў расказаў, як у далейшым плануецца выкарыстаць інтэрв'ю з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Аб гэтым ён расказаў журналістам пасля праведзенай размовы з беларускім лідарам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Дзмітрыя Кісялёва, ёсць дамоўленасць з УДТРК, што інтэрв'ю будзе поўнасцю паказана па тэлеканале "Расія 24". Фрагмент інтэрв'ю будзе паказаны ў праграме "Весткі тыдня" ў бліжэйшым выпуску.

Інтэрв'ю таксама будзе апублікавана РІА "Навіны" (уваходзіць у структуру МІА "Расія сёння"), якое з'яўляецца самым папулярным інфармацыйным рэсурсам у расійскім сегменце сеткі Інтэрнэт. МІА "Расія сёння" ў цэлым працуе на 32 мовах, і Дзмітрый Кісялёў запэўніў, што фрагменты інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам выйдуць на ўсіх з іх. Прагучаць яны і ў радыёэфіры. "Плюс, вядома, сацыяльныя сеткі. Мы – чэмпіёны па рабоце ў сацыяльных сетках. У нас каля 10 млн там", – адзначыў Дзмітрый Кісялёў.

"На ўсіх нашых рэсурсах, вядома ж, будзе выкарыстана гэта інтэрв'ю. Увогуле, мала не падасца", - дадаў ён.

МІА "Расія сёння" аб'ядноўвае радыёвяшчанне, стужкі навін, інфармацыйныя парталы, мультымедыйныя міжнародныя прэс-цэнтры, вытворчасць і распаўсюджванне фотакантэнту і інфаграфікі, інфармацыйныя пляцоўкі ў сацыяльных сетках і вытворчасць кантэнту для мабільных дадаткаў. Кругласутачна агенцтва выпускае каля 5 тыс. арыгінальных інфармацыйных матэрыялаў у фарматах стужкі навін, радыёперадач, артыкулаў на інфармацыйных рэсурсах.

Асноўны напрамак дзейнасці МІА "Расія сёння" - асвятленне за мяжой расійскай дзяржаўнай палітыкі і грамадскага жыцця ў Расіі, аператыўнае асвятленне падзей у свеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі