Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
01 лютага 2021, 19:18

Магазінам дазволілі інтэрнэт-гандаль беларускімі ювелірнымі вырабамі

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 лютага падпісаў указ нумар 36 "Аб рэалізацыі ювелірных вырабаў праз інтэрнэт-магазіны", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У адпаведнасці з указам, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія маюць ліцэнзіі на дзейнасць, звязаную з каштоўнымі металамі і камянямі, складнікам работ і паслуг якой з'яўляецца рознічны гандаль, маюць права з 12 красавіка 2021 года па 31 жніўня 2022 года ажыццяўляць інтэрнэт-гандаль ювелірнымі і іншымі бытавымі вырабамі, зробленымі ў Беларусі і маркіраванымі кодамі ідэнтыфікацыі, па-за месцамі выканання сваіх работ або аказання паслуг.

Асаблівасці інтэрнэт-гандлю гэтымі таварамі будуць вызначаны Саветам Міністраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі