Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
04 жніўня 2020, 14:27

Мадэрнізацыя вёскі завершыцца за наступную пяцігодку - Лукашэнка

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мадэрнізацыя вёскі поўнасцю завершыцца за наступную пяцігодку. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За наступную пяцігодку мы поўнасцю завершым мадэрнізацыю вёскі. Неперспектыўных вёсак у нашай краіне быць не павінна", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў беларускага лідара, гэта задача не толькі для дзяржавы. "Мы павінны даць магчымасць кожнаму беларусу пабудаваць домік у вёсцы і замацавацца на зямлі, калі ён гэтага хоча. Я шчыра веру, што аддаленыя куточкі пачнуць адраджацца і гэта ініцыятыва знойдзе шырокі водгук у нашых грамадзян. І не толькі ў тых, хто некалі жыў у вёсцы, але і ў гараджан, якія не ведалі вясковага жыцця", - лічыць кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі