Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 лістапада 2021, 11:32

Лукашэнку ў магілёўскім кардыяцэнтры падарылі сэрца на далонях

5 лістапада, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў кардыяцэнтр, які адкрыўся сёння на базе Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўніку дзяржавы далажылі аб стане і перспектывах развіцця сацыяльнай сферы Магілёўскай вобласці, рабоце бальніцы. Нават ва ўмовах пандэміі ў вобласці прадугледжаны сродкі на рэканструкцыю ўстаноў аховы здароўя, рэгулярна ўводзяцца ў строй новыя аб'екты. У цэлым сістэма аховы здароўя функцыянуе стабільна, вядзецца планавы прыём.

У тым ліку растуць зарплаты медыкаў. Часткова гэта звязана з даплатамі за работу з пацыентамі з COVID-19. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што нават пры зніжэнні ў перспектыве ўзроўню захваральнасці на каранавірус трэба пастарацца захаваць існуючы ўзровень даходаў. У гэтым плане міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч адзначыў, што частка сродкаў, якія накіроўваюцца ў цяперашні эпідэміялагічны ўздым на лячэнне пацыентаў, якраз у будучым будзе выкарыстоўвацца на мэты матэрыяльнага стымулявання работы медыкаў.

Што датычыцца новага кардыяцэнтра, галоўны ўрач Магілёўскай абласной клінічнай бальніцы Анатоль Кулік падкрэсліў, што ён стаў вялікім падарункам і вельмі патрэбны гораду і рэгіёну. Прэзідэнту падрабязна расказалі аб аснашчэнні цэнтра, ён наведаў установу, паразмаўляў з персаналам.

На сустрэчу з Прэзідэнтам у бальніцы ў тым ліку прыйшлі ўрачы-ветэраны гэтай установы аховы здароўя. Як аказалася, Аляксандр Лукашэнка асабіста знаёмы і памятае некаторых з іх па вопыце папярэдніх наведванняў за гады прэзідэнцтва. Было падкрэслена незвычайнае станоўчае адрозненне паміж цяперашнім станам бальніцы і тым, як было ў ранейшыя гады.

Кіраўніку дзяржавы на памяць падарылі сувенір са шкла - сэрца на далонях.

У час наведвання кардыяцэнтра Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што нараўне з развіццём медыцыны трэба пакрыху і людзей прывучаць, каб цанілі сваё здароўе і вялі здаровы лад жыцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі