Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
10 жніўня 2020, 13:00

Лукашэнку пры наведванні БНБК падарылі кітайскую залатую чашу з беларускім збожжам

10 жніўня, Пухавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў час рабочай паездкі ў Мінскую вобласць і наведвання Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі ў Пухавіцкім раёне ўручылі сімвалічны падарунак - кітайскую залатую чашу, напоўненую беларускім збожжам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэты сувенір сімвалізуе дастатак і багацце. А залатая чаша, згодна з традыцыямі кітайскай культуры, сімвалізуе дзяржаўную сілу і ўладу", - растлумачыў, перадаючы падарунак для Прэзідэнта, кіраўнік прадстаўніцтва кампаніі "СІЦІК Канстракшн" у Беларусі Чжан Чжаа. Гэта кампанія выступае генеральным падрадчыкам інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве біятэхналагічнай вытворчасці ЗАТ "Беларуская нацыянальная біятэхналагічная карпарацыя" ў Пухавіцкім раёне. Інвестпраект рэалізуецца пры значным удзеле кітайскага боку ў плане фінансавання, будаўніцтва, тэхналогій, а вырабляцца будзе сучасная прадукцыя для АПК з выкарыстаннем мясцовай сыравіны - збожжа. У гэтым кантэксце відавочны сімвалізм уручанага кіраўніку дзяржавы падарунка.

Было адзначана, што Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін першы з сусветных лідараў накіраваў віншаванне ў адрас Аляксандра Лукашэнкі з упэўненай перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. "І мы жадаем вялікай Рэспубліцы Беларусь большага працвітання і магутнасці пад Вашым мудрым кіраўніцтвам", - сказаў Чжан Чжаа. "І разам з Кітаем", - дадаў беларускі лідар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі