Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
18 студзеня 2024, 12:25

Лукашэнку прапанавалі аказаць дзяржпадтрымку дзвюм бударганізацыям, але ён дакумент "з калена не падпісаў"

Фота з архіва
Фота з архіва
18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пытанне аказання дзяржаўнай падтрымкі дзвюм будаўнічым арганізацыям Брэсцкай і Гродзенскай абласцей абмяркоўвалася 18 студзеня на нарадзе Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнту прапанавалі аказаць дзяржпадтрымку дзвюм бударганізацыям і падрыхтавалі праект адпаведнага дакумента. "Я гэты дакумент з калена не падпісаў. У мяне ўзнікла адно пытанне, - растлумачыў кіраўнік дзяржавы. - А што, яны апынуліся ў нейкіх надзвычайных умовах? Іншыя трэсты і будаўнічыя кампаніі працуюць добра і ў іх няма гэтых праблем? Ці гэта толькі пачатак?"

Аляксандр Лукашэнка нагадаў пра вядомы выраз, што выратаванне тапельцаў - справа рук саміх тапельцаў. "Як толькі яны пачнуць сябе ратаваць і ў гэтых адносінах рушаць наперад, тады мы будзем іх падтрымліваць і аказваць дапамогу і падтрымку", - сказаў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў будаўнічых арганізацый дастаткова магчымасцей, каб працаваць і зарабляць, ёсць значная колькасць аб'ектаў не толькі на ўнутраным, але і на знешнім рынках. "Не хочаш у Беларусі, у суседняй Расіі выгадныя кантракты, вялізныя грошы. Ідзі працуй, зарабляй. Чаго вы прыйшлі ў бюджэт прасіць грошы?" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Пытанне сур'ёзнае, - прадоўжыў ён. - У заяўленых вамі арганізацыях працаўладкаваны каля 3,5 тыс. чалавек. Важна ведаць: толькі гэтыя дзве кампаніі апынуліся ў цяжкім становішчы або ёсць і іншыя? Чаму мы вылучаем гэтыя кампаніі?"

Аляксандр Лукашэнка таксама спытаў у адказных асоб ва ўрадзе, якія меры прымаліся для аднаўлення плацежаздольнасці і стабілізацыі фінансавага стану арганізацый, што маюць патрэбу ў дзяржпадтрымцы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі