Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лукашэнку прадставілі магчымыя змяненні ў Канстытуцыю Беларусі

Прэзідэнт 17.11.2019 | 12:22
Фота з архіва
Фота з архіва

17 лістапада, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку прадставілі магчымыя змяненні ў Канстытуцыю краіны. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння журналістам пасля галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я заяўляў аб тым, што нам трэба ісці да гэтага. Неразумна было б з майго боку заявіць, што мы да прэзідэнцкіх выбараў зменім Канстытуцыю, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Элементы новай Канстытуцыі з пункту гледжання Канстытуцыйнага суда мне прадстаўлены".

Прэзідэнт адзначыў, што цяпер на падставе многіх прапаноў юрыстаў Канстытуцыйнага суда можна пераходзіць да наступнага этапу: будзе сфарміравана больш шырокая група спецыялістаў, якія паспрабуюць напісаць праект Канстытуцыі і прадставіць яго кіраўніку дзяржавы. "Я ўжо, калі палічу патрэбным, прадстаўлю яе ўсяму грамадству. І трэці этап - гэта будзе, хутчэй за ўсё, абмеркаванне грамадствам гэтай Канстытуцыі", - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што тэрмінаў для ўнясення змяненняў у цяперашнюю Канстытуцыю няма. "Ніякія тэрміны я ставіць не маю намеру і не збіраюся. Будзе гатовы варыянт - пойдзем далей да другога, трэцяга, чацвёртага этапу. Менавіта так павінна разгортвацца работа. Спешка тут недапушчальна, гэта сур'ёзнае пытанне: як будзе жыць і развівацца краіна ў будучым", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама расказаў, што, калі ўносіліся прапановы, суддзі Канстытуцыйнага суда асабіста падпісвалі свае ідэі. "Персанальная адказнасць за лёс краіны, за тое, як яны будуць жыць у гэтай краіне, як дзеці іх будуць жыць. Мяне здзівіла і ўзрадавала, што людзі не збіраюцца ламаць цяперашнюю Канстытуцыю. Адказнасць павінна быць за гэты дакумент", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Прэзідэнт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.