Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
21 кастрычніка 2022, 13:09

Лукашэнку прадэманстравалі баявыя магчымасці беларускіх беспілотнікаў

21 кастрычніка, Брэсцкая вобласць /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку на агульнавайсковым палігоне Абуз-Лясноўскі ў Брэсцкай вобласці прадэманстравалі баявыя магчымасці ўзбраення, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З назіральнага пункта Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з баявым прымяненнем беспілотных лятальных апаратаў, комплексным баявым прымяненнем сродкаў барацьбы з БЛА, прымяненнем шматузроўневай аўтаматызаванай сістэмы кіравання батальённай тактычнай групай.

Пра намер паглядзець на айчынныя беспілотнікі і напрацоўкі айчынных вучоных і канструктараў у гэтай сферы Прэзідэнт заявіў яшчэ 18 кастрычніка на сустрэчы са старшынёй Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімірам Гусаковым. "Што вельмі актуальна, пра гэта будзем і ў пятніцу гаварыць, гэта нашы беспілотнікі. Як вы тут канкурыруеце з прыкладной навукай і з прадпрыемствамі, ствараючы новыя беспілотныя лятальныя апараты? Яны вельмі актуальныя, зыходзячы з урокаў вайны ва Украіне", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі