Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
29 мая 2024, 11:36

Лукашэнку паказалі новыя айчынныя сякеры, а ён паставіў перад прамыслоўцамі жорсткую задачу

29 мая, Орша /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку ў час яго рабочай паездкі ў Оршу прадставілі сякеры беларускай вытворчасці. Раней кіраўнік дзяржавы даручаў асвоіць выпуск такой айчыннай прадукцыі, каб вырабы былі не горшыя за замежныя аналагі.

Аляксандр Лукашэнка ўважліва агледзеў сякеры і паабяцаў апрабаваць іх на справе. Адначасова ён паставіў жорсткую задачу перад прамыслоўцамі - ужо на працягу года асвоіць вытворчасць такіх тавараў, неабходных для работы з драўнінай.

"Гэта ганьба, што мы больш за палову (ад тэрыторыі краіны. - Заўвага БЕЛТА) маем лесу і ўсё завозім. Яшчэ адно яму даручэнне. Ён (віцэ-прэм'ер Пётр Пархомчык, які курыруе прамысловасць. - Заўвага БЕЛТА) усё для лесу павінен рабіць тут. Калі не могуць нешта для бензапілы (зрабіць. - Заўвага БЕЛТА) - на першых этапах закупім. Таму на працягу бягучага года ён павінен пачаць гэта рабіць. Яшчэ не хапала гэта купляць", - даручыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка даручыў узяць гэта пытанне на кантроль КДК, паколькі такой прадукцыі закупляецца штогод на мільёны долараў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі