Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
05 мая 2020, 16:46

Лукашэнку паказалі беларускі родстар, здольны канкурыраваць з Tesla

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з экспазіцыяй айчынных распрацовак у галіне электратранспарту. Кіраўніку дзяржавы, у прыватнасці, паказалі эксперыментальны ўзор беларускага родстара - двухмеснага электрамабіля-кабрыялета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку распрацоўшчыкаў, гэты родстар зможа ў будучым паспаборнічаць з Tesla. Ён лёгкі і манеўраны, адносіцца да класа М1 і валодае палепшанымі дынамічнымі характарыстыкамі. Здольны развіваць скорасць да 170 км/гадз і пераадольваць адлегласць на 270 км без падзарадкі.

Кіраўніку дзяржавы таксама прадэманстравалі доследны ўзор камбайна для заліўкі лёду, які працуе на электрапрыводзе. Прэзідэнт даў даручэнне аснасціць такой тэхнікай лядовыя арэны краіны, паставіўшы спачатку 25 камбайнаў. "Мы сфарміруем заказ, але каб якасць была!" - папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

На экспазіцыі быў прадстаўлены новы ўзор кампактнай камунальнай тэхнікі. Цікавасць да гэтых машын праявілі сталічныя ўлады. Кіраўнік дзяржавы выказаў меркаванне аб перспектыўнасці іх выкарыстання. "Давайце будзем на гэта арыентавацца", - сказаў ён.

Прэзідэнт падрабязна азнаёміўся з распрацоўкамі па вырабе акумулятарных батарэй, ячэек, а таксама зарадных станцый рознага прызначэння - ад магутных стацыянарных да кампактных варыянтаў для выкарыстання ў асабістых гаражах.

Беларускія вучоныя цяпер вядуць распрацоўкі ў сферы літыйіонных батарэй, якія ў асноўным выкарыстоўваюцца ў свеце, а таксама графенавых - пакуль іх эфектыўнасць уступае літыйіонным, але затое вызваляе ад неабходнасці закупляць літый, які прадае толькі Кітай. Акрамя таго, графенавыя батарэі таннейшыя. Вучоныя разлічваюць у хуткім часе ўраўнаваць па паказчыку эфектыўнасці два віды батарэй. "Гэта будзе прарыў", - ацаніў перспектыву Прэзідэнт.

Асобную ўвагу кіраўнік дзяржавы ўдзяліў доследным узорам электравеласіпедаў, электраскутараў, электрасамакатаў, цікавіўся тэхнічнымі характарыстыкамі, скорасцю, запасам ходу. Ён засяродзіў увагу на неабходнасці ўдасканаліць дызайн некаторых мадэлей. Аляксандр Лукашэнка згадзіўся на прапанову ўзяць для эксплуатацыі некаторыя экзэмпляры, каб пратэсціраваць іх асабіста.

Шырока прадстаўлены ў экспазіцыі былі айчынныя беспілотныя лятальныя апараты і авіяцыйныя комплексы. У прыватнасці, распрацаваныя і вырабленыя Навукова-практычным цэнтрам шматфункцыянальных беспілотных комплексаў НАН Беларусі БАК "Буравеснік" і БЛА "Бусел". Аляксандр Лукашэнка лічыць іх добрым, эфектыўным і ў той жа час недарагім узбраеннем. Кіраўніку дзяржавы расказалі аб распрацоўцы сучаснага лазернага дальнамера, які дае магчымасць павялічыць дакладнасць удараў з беспілотнікаў. Прэзідэнта зацікавілі прадстаўленыя ўзоры, ён вырашыў у будучым асабіста пабываць у навукова-практычным цэнтры.

У ліку навінак, якія паказалі кіраўніку дзяржавы, быў беспілотны верталёт Eye Sky распрацоўкі і вытворчасці ТАА "КБ Беспілотныя верталёты". У кампаніі сцвярджаюць, што гэта першы ў свеце ў такім класе ваенна-ўдарны верталёт, і толькі восем краін займаюцца распрацоўкамі беспілотных верталётаў масай большай за 100 кг, Беларусь - у іх ліку. На постсавецкай прасторы краіна адзіная, якая серыйна выпускае такія беспілотнікі. Больш таго, да лета гэтага года кампанія плануе вырабіць беспілотны верталёт масай 700 кг, блізкі аналаг якога ёсць толькі ў ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі