Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 верасня 2019, 16:41

Лукашэнку падарылі вышыванку вядомага ўкраінскага дызайнера

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вышыванку вядомага ўкраінскага дызайнера падарылі Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку сёння ў час сустрэчы з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дыялог кіраўніка дзяржавы з журналістамі прадаўжаўся амаль 3,5 гадзіны. Удзельнікі сустрэчы змаглі задаць пытанні, якія іх цікавяць, удакладніць пазіцыю Беларусі па ключавых аспектах міжнароднага і двухбаковага парадку дня, скласці асабістае ўражанне аб краіне і яе лідару.

Пасля завяршэння размовы Прэзідэнт падзякаваў за канструктыўную дыскусію: "Я вам удзячны за тое, што прыехалі, асабліва тым, хто не першы раз у мяне. Дзякуй вам за тое, што беларусаў падтрымліваеце, добра да іх ставіцеся, у тым лік і да мяне".

Удзельнікі сустрэчы сфатаграфаваліся на памяць і абмяняліся падарункамі. Арыгінальны прэзент - вышыванку - уручыў кіраўніку дзяржавы галоўны рэдактар тэлеканала "Украіна", заслужаны журналіст Украіны Юрый Сугак, які добра знаёмы з аўтарам работы Юліяй Магдыч.

Юрый Сугак расказаў напярэдадні беларускім журналістам, што работы дызайнера носяць многія вядомыя людзі, і ўручаны беларускаму лідару падарунак - гэта жаданне падкрэсліць, як добра ўкраінцы ставяцца да Аляксандра Лукашэнкі. Ён адзначыў, што вышыванкі носяць як у Беларусі, так і ва Украіне, і назваў гэта адным з аб'яднальных момантаў у сферы культуры для народаў дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі